аслабець // аслабіць

Аслабець.
1. Стаць слабейшым; зрабіцца фізічна слабым, нядужым.
Ногі ў мяне аслабелі і зрабіліся як не свае, калі я выйшаў на перон, дзе стаяў невялікі лёгкі будыначак вакзала, абліцаваны кафельнай пліткай. В.Адамчык.
2. Зменшыцца ў сіле свайго выяўлення.
Здавалася, што стаіць сакавік, калі суцішыліся, збеглі мяцеліцы, аслабеў мароз, з кожным днём вышэй паднімаецца сонца. Г.Далідовіч.

Аслабіць. каго-што.
1. Зрабіць слабейшым, пазбавіць сілы каго-што.
У пачатку сезона з каманды па розных прычынах пайшло некалькі ігракоў. Гэта яшчэ больш аслабіла каманду, якая і так перажывала балючы працэс амаладжэння. Маладосць.
2. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім.
[Сакратар] зняў пінжак, павесіў на вешалку ў шафе, расшпіліў рукавы рубашкі, крыху закасаў іх, аслабіў вузел на гальштуку. А.Жук.

Паведаміць пра недакладнасьць