асэсар // пасэсар

Асэсар.
1. Гіст. Судовая службовая асоба; засядацель.
Ціхон. Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ, як ліпку! В.Дунін-Марцінкевіч.
2. Разм., іран. Вельмі важная асоба, надта высокі чын.
У чужой справе і ты асэсар... Над чужою душою камандаваць дык і ты майстар. К.Чорны.

Пасэсар. Гіст. Уладальнік пасэсіі - завода, зямельнага ўчастка, здадзенага ў арэнду; арандатар маёнтка.
Буду жыць, казалі, як які пасэсар, ездзіць парай коней, як сам пан асэсар. Ф.Багушэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць