Атавізм. Праяўленне ў чалавека, жывёл або раслін такіх прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам.
Валасатасць і з'яўленне хваста ў людзей тлумачыцца проста. У навуцы гэта называецца атавізмам, гэта значыць «зваротам да продкаў». У.Мезенцаў.
Атэізм. Адмаўленне існавання Бога, адмаўленне рэлігіі.
Атэізм у сучасным яго разуменні азначае навукова абгрунтаванае адмаўленне рэлігіі, Бога, веры, цудаў і да т.п. К.Пракошына.