Атайбавацца. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца.
Вясна скончылася, і лета атайбавалася на полі. К.Чорны.
Атаймавацца. Аціхнуць, супакоіцца.
Сінонім: утаймавацца.
Бура атаймавалася. Дзеці атаймаваліся.
Атаўбавацца. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца.
Хата стаяла забітая, пакуль не атаўбаваўся ў ёй прышлы салдат. М.Лужанін.