атэстат // атэстацыя

Атэстат. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, аб прысваенні вучонага звання.
Атрымаўшы атэстат за вучылішча, Захар ясней бачыў дарогу ў інстытут... В.Карамазаў.
У выразе: атэстат сталасці - пасведчанне аб заканчэнні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
Выпускнікі разам з атэстатам сталасці атрымліваюць пасведчанне шафёра трэцяга класа. М.Арочка.

Атэстацыя. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-чаму-н.; прысваенне звання каму-н.
Калі ўсё будзе ў парадку і капітан дасць яму, як некалі абяцаў, добрую атэстацыю, восенню Васіль паступіць на курсы рулявых і з наступнай вясны стане за штурвал. У.Краўчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць