Аўсюк. Пустазелле, падобнае на авёс.
На вузкай, метры ў тры, палосцы аж да самага лесу, дзе канчалася поле, зелянелі толькі свірэпка, лебяда ды аўсюк. І.Сіўцоў.
Аўсянік. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён.
Сінонім: падзёнка.
Рыба цяпер лепш бярэцца на аўсянікаў. Я.Колас.
Аўсянка. Невялічкая пеўчая птушка з атрада вераб'іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін.
Такавалі на золку чырванабровыя цецерукі, весела распявалі ў зарасніках жаўтагрудыя аўсянкі, звонка звінелі ў небе жаваранкі. Р.Ігнаценка.