аўтабіяграфія // біяграфія

Аўтабіяграфія. Апісанне свайго жыцця.
Успамінаючы сваё маленства, К.Чорны гаворыць у аўтабіяграфіі: «Гэта быў жудасны час». М.Луфераў.
Няправільна. Янка Купала ў сваёй аўтабіяграфіі (трэба: у аўтабіяграфіі) у 1928 годзе адзначаў, што ён з захапленнем чытаў творы А.М.Горкага. М.Ларчанка.

Біяграфія. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.
Відаць, трэба пісаць перш за ўсё аб тым, што асабліва дарагое душы, што яе хвалявала і хвалюе, - што стала дарагой часткай тваёй асабістай біяграфіі. І.Мележ.
Няправільна. Аднойчы мне давялося чытаць біяграфію (трэба: аўтабіяграфію) маладога чалавека, напісаную ім разам з заявай аб прыёме ў сябры Саюза пісьменнікаў. М.Хведаровіч.

Паведаміць пра недакладнасьць