Аўчарка. Парода дужых вартавых сабак, якія звычайна выкарыстоўваюцца для аховы статкаў, для каравульнай службы.
Чакаючы і баючыся новай пагоні, Іван ускочыў быў у ручай, каб схаваць ад аўчарак след. В.Быкаў.
Аўчарня. Хлеў для авечак.
Сцяну калгаснай аўчарні абвіў хмель: тут яго многа садзілі каля хат і платоў. К.Чорны.