афектыўны // эфектыўны

Афектыўны. Павышана-эмацыянальны, празмерна ўсхваляваны.
У пачатку афектыўнага стану чалавек не можа не думаць аб прадмеце свайго пачуцця і аб тым, што звязана з ім, міжвольна адхіляючыся ад усяго пабочнага, нават практычна важнага. Псіхалогія.

Эфектыўны. Які прыводзіць да пажаданых, патрэбных вынікаў; дзейсны.
Індывідуальныя заданні з улікам ролі чытання і ролі літаратуразнаўчага аналізу могуць быць эфектыўнымі толькі на падставе добрага ведання канкрэтнай абстаноўкі. Народная асвета.

Паведаміць пра недакладнасьць