афіцыёзны // афіцыйны / афіцыяльны

Афіцыёзны. Які фармальна не звязаны з урадам, але фактычна праводзіць яго палітыку.
Лабановіч піша артыкул у абарону ўдзельнікаў нелегальнага настаўніцкага з'езда і дабіваецца яго апублікавання ў афіцыёзнай газеце. Л.Фіглоўская.

Афіцыйны.
1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй; службовы.
Беларуская мова дапамагла Кароне (у 16 ст.) падняць польскую мову на ўзровень афіцыйнай, дзяржаўнай, польская мова якраз з беларускай узяла многае, што наша паспела ўжо засвоіць і пісьмова замацаваць. Б.Сачанка.
2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх фармальнасцей.
Гэта была першая афіцыйная нарада новай рэдакцыі і такім чынам - першае маё кіраванне такой нарадай. А.Кулакоўскі.
3. перан. Халодна-ветлівы, стрыманы.
Просты, зусім не афіцыйны, быццам нават сяброўскі зварот на «ты» спадабаўся мне і зняў з мяне міжвольны цяжар неадольнай разгубленасці. А.Кулакоўскі.

Афіцыяльны. Тое, што і афіцыйны.
Пастаноўка імя пасля прозвішча характэрна для мовы афіцыяльных дакументаў. М.Цікоцкі. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, афіцыяльны начальніцкі тон. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць