Ашыек. Частка мясной тушы, сумежная з шыяй.
Курыца млява трапянула крылом, асела назад, і з кароткага ашыйка ў яе выціснулася палахлівай кропляй, а пасля цурком пацякла цёплая кроў. Я.Скрыган.
Ашыйнік. Раменьчык з засцежкай, які надзяваецца жывёле на шыю.
Сінонімы: нашыйнік, аброжак.
Іван у апошняе імгненне паспеў схапіць ваўкадава за ашыйнік і ў амаль нечалавечым напружанні рук не даў сашчапіцца на сабе ягоным зубам. В.Быкаў.