балахон // балдахін

Балахон. Парусінавая вопратка свабоднага крою, якую раней насілі сяляне.
На скрыжаваннях вуліц у сініх балахонах шумелі ружовашчокія рамізнікі. М.Хведаровіч.

Балдахін. Пышная стрэшка з каштоўнай тканіны на слупках (над ложкам, насілкамі і г.д.).
Ізяслаў з вялікім цісавым лукам у руках сядзеў пад ядвабным чырвоным балдахінам, які быў нацягнуты на гранёных медных слупках. Л.Дайнека.

Паведаміць пра недакладнасьць