барвовы // бардовы

Барвовы. Ярка-чырвоны, пурпуровы.
Месяц, ужо нізкі і барвовы, хіліўся да далёкага лесу. У.Караткевіч.

Бардовы. Цёмна-чырвоны, бардо.
Немаладая рухавая кабета ў бардовай гаруснай кофце і чырвоным андараку сядзела на лазовай кашолцы, а перад ёю стаялі накрытыя ручніком гарлачы. В.Хомчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць