барэльеф // гарэльеф

Барэльеф. Від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці менш чым на палавіну свайго аб'ёму.
На менскіх вайсковых могілках сярод кучаравых шумлівых сосен, дзе пахаваны паэт, на шэрым магільным камені - скульптурны барэльеф Паўлюка Труса. М.Хведаровіч.

Гарэльеф. Від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці больш чым на палавіну свайго аб'ёму.
Асабліва спадабалася хлопчыку на плошчы Перамогі. Ён не мог адарваць позірку ад помніка, на гарэльефе якога група партызан на чале са сваім камандзірам разбірае чыгуначнае палатно. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць