бацькаўскі // бацькоўскі

Бацькаўскі. Які належыць, уласцівы бацьку.
Асвянцімскі пайшоў шукаць месца, дзе калісьці стаяла бацькаўская хата. К.Чорны.

Бацькоўскі.
1. Які мае адносіны да бацькоў - бацькі і маці.
Даклад зацікавіў людзей, памог устанавіць шчыры і дзелавы кантакт з бацькоўскім калектывам. І.Шамякін.
2. перан. Клапатлівы; ласкавы.
Незнаёмы паглядзеў на мяне цёплымі, бацькоўскімі вачамі. З.Бядуля.

Паведаміць пра недакладнасьць