білет // бюлетэнь

Білет.
1. Дакумент, які дае права карыстацца чым-н. за плату.
Білет быў на руках, але да цягніка аставалася многа часу, і трэба было як мага разумней скарыстаць яго. Я.Скрыган.
2. Дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці каго-н. да палітычнай або грамадскай арганізацыі ці аб адносінах да якіх-н. абавязкаў.
Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, тоячы словы і думкі свае. Немец-жандар дакурыў папяросу і камсамольскі білет аддае. А.Куляшоў.
3. Лісток з пытаннямі для тых, хто трымае экзамен.
[Вера] і Валодзя разам увайшлі ў аўдыторыю, разам узялі білеты. Л.Арабей.

Бюлетэнь.
1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб грамадска-значнай падзеі, справе.
Бюлетэнь з'езда. Бюлетэнь надвор'я.
2. Назва перыядычнага выдання якой-н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія інфармацыйныя матэрыялы.
Брыгада ўдзельнічала ў выданні фабрычнай шматтыражкі, выпускала баявыя бюлетэні, напісала шэраг літаратурных партрэтаў ударнікаў фабрыкі. М.Хведаровіч.
3. Лісток для галасавання.
Вялікую гордасць адчуваеш, апускаючы ў выбарчую скрынку бюлетэні з прозвішчамі лепшых прадстаўнікоў народа. Звязда.
4. Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці па хваробе; бальнічны лісток.
Мала вам, што без абеда я працую з дня на дзень, - вы з мяне зрабілі дзеда, хоць ідзі на бюлетэнь. С.Гаўрусёў.

Паведаміць пра недакладнасьць