бліскавіца // бліскаўка

Бліскавіца.
1. Разрад атмасфернай электрычнасці ў выглядзе яркай звілістай лініі.
Сінонім: маланка.
Дождж пайшоў з громам, з шалёным посвістам ветру і з бліскавіцаю. Я.Скрыган.
2. Светлавая ўспышка без грому на небасхіле вечарам ці ноччу - водбліск далёкай навальніцы.
Сінонім: зарніца.
Спачатку ў адным баку, то ў другім, то адразу бліскавіца асвятляе неба. С.Александровіч.

Бліскаўка.
1. Маленькі бліскучы кружочак для ўпрыгожвання адзення.
Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі. В.Вольскі.
2. Бліскучая дробная часцінка чаго-н.; іскрынка.
Далібор цёр кулакамі вочы, срэбныя бліскаўкі скакалі наўкол, здавалася, кружыўся лес, агонь. Л.Дайнека.

Паведаміць пра недакладнасьць