Боцман. Малодшы камандзір (старшына), якому падначалена каманда карабля па гаспадарчых работах, утрыманню судна ў чыстаце і парадку.
Падабраў мне боцман гарнітур па росту - крэпкую марскую робу з палатна. Х.Жычка.
Лоцман. Праваднік суднаў, дасканала знаёмы з воднымі шляхамі.
Самуіл і яго сябры здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман. Полымя.