браня // бронь

Браня.
1. У старадаўнасці: ахоўнае металічнае адзенне воіна - панцыр, латы, кальчуга.
Будзе на гравюрах Скарыны ўсё: будуць стаяць у яго на гравюрах ваякі з мячамі ў руках, будуць яны маршыраваць у яго з алебардамі, пікамі і сцягамі ў руках, будуць скакаць, закутыя ў панцыры на абцяжараных бранёй конях... А.Лойка.
2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.
У машыне было душна. Браня, напаленая сонцам, пякла, гарачынёй дыхаў матор, што напружана гуў за баявым аддзяленнем. І.Мележ.

Бронь. Замацаванне за кім-н. якіх-н. прадметаў або асобых правоў і льгот; дакумент на такое замацаванне.
У армію Цярэшку не мабілізавалі, - як чыгуначніку, далі бронь. А.Капусцін.

Паведаміць пра недакладнасьць