Брыджы. адз. няма. Штаны асобага крою, звужаныя ўніз ад калена.
Шарсцяная армейская гімнасцёрка і брыджы, пашытыя па яго заказу, як заўсёды, добра аблягалі ладную постаць. І.Мележ.
Брыжы. адз. няма. Вузкія палоскі тканіны, сабраныя ў зборачкі і нашытыя на адзенне.
Я хадзіў у шынялі, а для Алі справілі паўкажушок і звалялі зграбныя чорныя «пімікі», з абцасамі і тоўстымі насамі, каб не мерзлі пальцы, купілі гаматную з брыжамі клятчастую хустку і прывыкалі да лютай сібірскай зімы. С.Грахоўскі.