будова // будоўля

Будова.
1. Узаемнае размяшчэнне частак, якія складаюць адно цэлае.
Сінонім: структура.
«У завіруху» - твор вельмі просты па сваёй будове. Р.Шкраба.
2. Тое, што будуецца; будынак, пабудова.
А на пажарышчы часова з'явілась новая будова - зямлянка-будачка малая. Я.Колас.

Будоўля.
1. Узвядзенне будынка; будаўніцтва.
Антон Крамарэвіч кінуў службу, вярнуўся дадому і распачаў будоўлю. К.Чорны.
2. Месца, дзе ўзводзяцца будынкі; самі будынкі, аб'екты, якія будуюцца.
Калі трэба было ісці каля пляца, Сідар паціхеньку ішоў тратуарам далей ад пляца, каб бачыць адтуль будоўлю. П.Галавач.

Паведаміць пра недакладнасьць