буксаваць // буксіраваць

Буксаваць. Круціцца, слізгацець, не рухаючыся з месца (пра колы).
Колы круцяцца, ажно звіняць, але яны ўгрузлі ў сухім, як пустынны пясок, снезе, і машына буксуе на месцы, нават здаецца, што разам са снегам яна паўзе назад. І.Шамякін.

Буксіраваць. што. Цягнуць што-н. за сабой на буксіры.
Судна, на якім усё яшчэ працягвалася барацьба з пажарам, пачалі буксіраваць са штармавога мора пад укрыцце берагоў. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць