бульбоўнік / бульбянік // бульбянішча

Бульбоўнік. Лісце і сцябло бульбы.
Сінонім: націна.
А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу. Я.Брыль.
Няправільна. Выбраліся з лесу, пайшлі па бульбоўніку (трэба: па бульбянішчы) да хутара. В.Хомчанка.

Бульбянік.
1. Тое, што і бульбоўнік.
Выраслы бульбянік закрываў малога амаль да плеч. І.Мележ.
2. Аладка з дранай бульбы.
Перабіваліся яны бедныя з бульбяніка на квас. І.Шамякін.
Няправільна. У Валодзі мільгнула думка бегчы, але наперадзе на бульбяніку (трэба: на бульбянішчы) стаяла машына. У.Федасеенка.

Бульбянішча. Месца, на якім расла бульба.
Ночы былі свежыя, з пахам сухога бульбоўніку, зляжалага сена з хлявоў і позна перааранага бульбянішча. І.Пташнікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць