бураковы // бурачковы / бурачны

Бураковы.
1. Які мае адносіны да буракоў; прыгатаваны з буракоў.
Бураковы ліст. Бураковы сок.
2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў; бурачковы.
Квітнеюць бураковым колерам галоўкі канюшыны.

Бурачковы. Разм. Цёмна-малінавы з фіялетавым адценнем; колеру чырвоных буракоў.
Ужо ў глухую восень, калі камянела зямля, а трава на балоце рабілася рудая, трохі нейкая бурачковая (кончыкі пер'я ў яе адсыхалі і чырванелі), я прыганяў сюды на сівую ад мароза рунь сваю карову. В.Адамчык.

Бурачны.
1. Які мае адносіны да буракоў; прыгатаваны з буракоў.
Сцежка ішла праз гароды, дзе расла бульба і былі грады з высокай бурачнай батвой. І.Чыгрынаў.
2. Лілова-чырвоны, колеру чырвоных буракоў; бураковы.
Твар наліваецца густой, як бурачны расол, чырванню. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць