Бургамістр. Начальнік гарадской управы ў некаторых краінах Эўропы; раней і ў Беларусі.
Кватэра бургамістра была хоць і недалёка, ды бегчы туды паліцэйскі не адважыўся, а хапіўся за тэлефон. А.Якімовіч.
Бурмістр. У часы прыгоннага права: кіраўнік памешчыцкага маёнтка ці стараста, прызначаны памешчыкам з сялян.
Па загаду бурмістра ўсе, як належа, зачынілі ўжо вокны; загасілі агні... Варта вулкай прайшла... М.Багдановіч.