буцвець // бучнець

Буцвець. Разм. Трухлець, парахнець, гнісці.
Зруб на новую хату стаіць з забітымі вокнамі. Няма грошай, каб скончыць будоўлю. Таму і стаіць і буцвее, як дамавіна, той зруб. А.Васілевіч.

Бучнець. Станавіцца буйна-сакавітым, бучным (пра расліны).
У даліне бушавала яблыневая квецень, бучнела трава, расцвіталі краскі, звінелі халодныя і празрыстыя ручаі ў траве. В.Хомчанка.

Паведаміць пра недакладнасьць