бядак // бядняк

Бядак. Разм. Той, хто пастаянна гаруе, бяздольны; няшчасны, варты спачування і жалю.
Не было другога чалавека ва ўсім Ліпаўцы, так бедна адзетага і наогул такога горкага бедака, як гэты сталяр Пятро. Я.Колас.

Бядняк. Бедны чалавек; небагаты.
Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія - усе агулам глумяцца з бедняка. Ц.Гартны.

Паведаміць пра недакладнасьць