Бядовы. Разм. Бойкі, смелы; адчайны.
Гарлахвацкі. Бядовая ты ў мяне, Нюра. К.Крапіва.
Бядотны. Разм. Цяжкі, гаротны; няшчасны.
Гэта былі звычайныя звесткі аб бядотным становішчы губерні, аб градзе, аб нечуванай хваробе бульбы, калі клубні нельга адрозніць ад гразі, аб плацяжах па закладах, аб недаборах. У.Караткевіч.