Бялець.
1. Станавіцца белым.
Ноч яшчэ спала, хоць на ўсходзе пачынала бялець неба. У.Дамашэвіч.
2. Вылучацца сваім белым колерам, віднецца (пра што-н. белае).
Спакваля змрок затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. В.Быкаў.
Бяліць. што.
1. Рабіць што-н. белым, выбельваць.
Аднойчы маляры бялілі сцены ў новым доме. Р.Сабаленка.
2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.
Я любіў той час, калі маці бяліла палотны. І.Навуменка.