вагавіты // вагавы // вагальны

Вагавіты. Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі; значны.
Вагавіты колас.

Вагавы. Які мае адносіны да вагі.
І тут жа насып чыгункі, тупіковыя шляхі, вагавая будка, на якой узважваліся вагоны, нагружаныя зернем, бульбай, морквай, капустай, бо наўзбоч тупіковых шляхоў якраз размяшчаліся розныя нарыхтоўчыя базы і склады. І.Навуменка.

Вагальны. Які мае адносіны да вагання, уласцівы ваганню.
Вагальны рух.

Паведаміць пра недакладнасьць