важак // важаты

Важак.
1. Высок. Кіраўнік, арганізатар.
Юнакі і дзяўчаты аднадушна прызналі... [Сашу] сваім важаком. І.Новікаў.
2. Павадыр статка, чарады.
Здавалася, буслы свецяцца ў цемры. Вось адзін з іх, пэўна, важак, узляцеў, шырока махаючы крыламі. За ім узняліся ў вечаровае неба іншыя. Л.Дайнека.

Важаты. Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны.
Па камандзе старшай важатай сцяганосцы вынеслі сцяг дружыны. А.Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць