ваколічны // вакольны

Ваколічны. Які знаходзіцца паблізу, вакол - у ваколіцы, у наваколлі; навакольны.
Чуткі пра бандытаў паплылі па ўсіх ваколічных вёсках. А.Чарнышэвіч.

Вакольны.
1. Размешчаны наўкола.
Шмат, вельмі шмат мёду ў вакольных лясах, а дзе мёд, там і сіла. Л.Дайнека.
2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху; кружны, абходны.
Ехалі вакольным шляхам - рамізніку было загадана аб'язджаць па завулках. С.Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць