вандал // варвар

Вандал.
1. толькі мн. Старажытнагерманскае племя, якое заваявала частку Рымскай імперыі і бязлітасна разграбіла Рым.
Многа бачылі стромы ракі на вяку - стругі ворагаў грозных, шаломы вандалаў. В.Лукша.
2. Той, хто разбурае культурныя каштоўнасці; варвар; некультурны, грубы чалавек.
Мы бясконца ўдзячны сваім бацькам, старэйшым братам, сёстрам, жывым і мёртвым, што ў тое векапомнае лета 1944 года вызвалілі ад фашысцкіх вандалаў нашу любімую сінявокую старонку. М.Вышынскі.

Варвар.
1. Гіст. пагард. Так старажытныя грэкі і рымляне называлі суседнія з імі народы, якія стаялі на ніжэйшай ступені развіцця.
Але не надта слухаў тое чытанне Алекса, хаця і гаварылі ў святліцы, што напісаў кнігу вучоны грэк, Георгій Амартол; невыразна, суха чытаў лектар, і на твары ягоным была напісана нудота, нібы рабіў ён вялікую ласку тым, што ўвогуле згаджаўся нешта тлумачыць навакольным варварам. В.Іпатава.
2. Некультурны, неадукаваны чалавек; жорсткі, бязлітасны чалавек.
Фашысцкія варвары нанеслі беларускаму народу агульную матэрыяльную страту на суму 75 мільярдаў рублёў. А.Жаўнерчык.

Паведаміць пра недакладнасьць