вандроўніцкі // вандроўны

Вандроўніцкі. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандроўніцтвам.
Вандроўніцкае жыццё. Вандроўніцкі характар.

Вандроўны.
1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца; які працуе не на пастаянным месцы.
Вандроўны тэатр. Вандроўны кравец.
2. Тое, што і вандроўніцкі.
Вандроўная натура. Вандроўнае жыццё.
3. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны.
Тут яшчэ вялікі кіеўскі князь Уладзімір на ўсіх стэпавых рачулках будаваў крэпасці, каб стрымаць пастаянны бязлітасны напор вандроўных орд. Л.Дайнека.

Паведаміць пра недакладнасьць