Вапнаваны. Спец. Палепшаны шляхам унясення вапны (пра глебу).
Рост ураджаяў траў на вапнаваных палях садзейнічае ўмацаванню кармавой базы. Звязда.
Вапнавы. Звязаны з вырабам вапны; які ўтрымлівае вапну.
Пётр Апанасавіч Жыбуль працаваў тут жа на Падзвінні тэхнарукам вапнавага завода. А.Асіпенка.
Вапняковы. Які мае ў сваім саставе вапняк; зроблены з вапняку.
Унізе пад абрывам вапняковым плыла, бурліла вольная рака. А.Пысін.