Вар'яваць.
1. Быць у стане крайняга ўзбуджэння, раз'юшанасці, злосці.
Такі ўжо ён чалавек: пачынае вар'яваць і з-за дробязей.
2. каго. Раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства.
Не трэба яго вар'яваць, ён і так вельмі нервовы.
Вар'яцець.
1. Траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства.
У адзіночнай турэмнай камеры чалавек нярэдка вар'яцее.
2. перан. Бурна і хаатычна праяўляцца.
Громы з перунамі вар'яцелі, зліваючыся ў адну суцэльную кананаду. А.Якімовіч.