Вастрыць. што. Рабіць што-н. вострым; заточваць, тачыць.
Вярнуўшыся дадому, Грысь доўга, з асаблівым стараннем вастрыў пілу. А.Кулакоўскі.
Вастрэць. Станавіцца больш вострым, вастрэйшым.
Вясна адчувалася і па тым, што зараз, асабліва вечарам, калі заціхаў астрог, вастрэла ў сэрцы туга па волі. М.Машара.