Ваўністы. Разм. Пакрыты густой і доўгай воўнай.
Ваўністая авечка.
Ваўняны. Які мае адносіны да воўны; зроблены з воўны.
Нацягнулі шацёр, прычым ваўняныя беласнежныя полы шатра не даставалі да самай зямлі, каб быў вольны ход свежаму рачному ветру. Л.Дайнека.