Вентыль. Клапан для рэгулявання патоку вадкасцей, пары, газу (паветра ў духавых музычных інструментах).
Чалавек трымаў на вентылі шланг, а я зноў пачаў напампоўваць. А.Кулакоўскі.
Вентылятар. Прыстасаванне для праветрывання памяшкання.
Маўчала настарожаная зала. Было чуваць узрушанае дыханне людзей ды ціха гудзеў у сцяне вентылятар. М.Лынькоў.