Вераснёвы. Які мае адносіны да месяца верасня.
Сінонім: вераснёўскі.
Дзед Пранук, усеўшыся дзе-небудзь у зацішным кутку, флегматычна пакурваў сваю люльку ды ямчэй падстаўляў пад скупое вераснёвае сонца свой сухарлявы твар. М.Лынькоў.
Верасовы. Які мае адносіны да расліны верасу.
Сінонім: верасавы.
Сядзе пчолка на верасовую галінку, гайдаецца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла - п'е. І.Пташнікаў.