вербаваны / вярбованы // вярбовачны

Вербаваны. Тое, што і вярбованы.
Усе вербаваныя спадзяваліся на добрыя заработкі.

Вярбованы. Такі, якога завербавалі, нанялі на работу; вербаваны.
Ехаў з вярбованымі ў тайгу, спадзяваўся - вальней сярод іх дыхнецца, бо, здавалася, роўны будзе між роўных. М.Кусянкоў.

Вярбовачны. Звязаны з вярбоўкай, вербаваннем.
Яна не баялася схадзіць на вярбовачны пункт на мэблевую фабрыку. А.Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць