вітамінізаваны // вітамінны // вітамінозны

Вітамінізаваны. Насычаны вітамінамі; у які ўведзены вітаміны.
Вітамінізаваны прадукт.

Вітамінны. Які мае адносіны да вітамінаў; з вітамінамі.
Агрэгат па вытворчасці вітаміннай мукі дзейнічаў, і цяпер не толькі для свайго грамадскага статку рыхтуецца спажыўная падкормка, а колькі сотняў тон яе і на продаж ідзе. Звязда.

Вітамінозны. Асабліва багаты вітамінамі.
Вітамінозны рыбін тлушч.
Няправільна. На кожным квадратным метры грунту [у цяпліцы] агароднікі збіраюць да васьмі кілаграмаў вітамінізаваных (трэба: вітамінных) прадуктаў. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць