Віхраваты. Разм. З віхрамі; віхрасты.
Разарваўся шалёны снарад. Смерць? Ну што ж, - ёй мы ўсе вінаваты! А жыццё за каўнер ды назад: «Стой, куды ты, хлапец віхраваты!» С.Дзяргай.
Віхравы. Які мае адносіны да віхру, віхуры; віхрападобны.
Канструктары прымянілі ў рухавіку віхравую камеру згарання. Маладосць.
Віхрасты. З віхрамі (пра валасы на галаве); віхраваты.
Шапка-вушанка сядзела на самай макаўцы, з-пад шапкі выбіваўся віхрасты чуб. М.Лынькоў.