Вораны. Які ўзаралі, апрацавалі плугам; араны.
Паглядзі: на полі вораным след праложан калясом. М.Чарот.
Ворны. Прыгодны, прыдатны для ворыва; не абложны.
На ўзмежку буяў бярэзнік, і пад ім ляжала каменне, пасабранае з ворнага поля. А.Савіцкі.
Ворыўны. Тое, што і ворны.
Былі ў пана і ворыўныя землі, і заліўныя лугі па Сажы над возерам, але найбольшым яго багаццем была пушча. В.Карамазаў.