Вочап. Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.
Збоку, у лагчыне, стаіць невялікі хляўчук з паветкай для дроў, з-за хлява выступае рог варыўні, за якой на доўгім вочапе мерна пачэкваецца драўляная бодня. В.Гардзей.
Вочапка. Ручка вядра, бітона і г.д.; восілка.
Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. А.Васілевіч.