Вуж. Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.
Старыя вужы, скруціўшыся ў клубок, ляжалі, блішчалі на цёплых пнях, як срэбныя талеркі. Л.Дайнека.
Вужака. Разм. Змяя, гадзюка.
Мяне апанаваў не проста страх, а страх, змешаны з невымоўнаю гідлівасцю; кшталт таго страху я перажыў нядаўна ў лесе, убачыўшы на альховай галіне над галавою клубок вужакаў. У.Арлоў.