Вузлаваты.
1. Які мае вузлы, вузялкі; з вузламі.
Пастушок бег па вуліцы і паляскваў вузлаватаю пугаю. К.Чорны.
2. З патаўшчэннямі, наростамі, буграмі.
Пяць чорных вузлаватых сукоў узнімаюцца ў неба, і здаецца, што гэта пальцы чыёйсьці вялізнай рукі. А.Шашкоў.
Вузлавы.
1. Які з'яўляецца вузлом, месцам перакрыжавання чаго-н.
Эшалон затрымліваўся на вузлавых станцыях - у Воршы, Жлобіне, Гомелі. Полымя.
2. перан. Галоўны, асноўны, самы істотны.
Вузлавое пытанне.