Вучаны. Такі, якога навучылі чаму-н.; абучаны, навучаны.
А раніцай прыляцеў у балотны гарадок голуб. Усе адразу здагадаліся, што птушка ручная, вучаная чалавекам. Л.Дайнека.
Вучоны.
1. Які набыў спецыяльную падрыхтоўку ў галіне якіх-н. ведаў; спецыяліст у якой-н. галіне навукі; даследчык.
Партызан з першага ж дня падабаўся Маеўскаму сваёй эрудыцыяй вучонага і дапытлівасцю разведчыка. І.Шамякін.
|| Разм. Дрэсіраваны (пра жывёл). Вучоны мядзведзь.
2. Які мае адносіны да навукі, звязаны з навукай.
Вучоны савет. Вучоная ступень.