Выдыхацца. Траціць апошнія сілы; знясільвацца.
Праціўнік быў спынены, і атакі яго на гэтым участку адна за адной выдыхаліся пад нашым агнём. С.Смірноў.
Вытыхацца. Траціць пах, моц, мацунак.
І яшчэ што іх рабіла падобнымі да другіх - гэта тая семінарская закваска, якая так трудна вытыхаецца з настаўніка - выхаванца семінарыі. Я.Колас.