выкладаць // выкладваць

Выкладаць. Вучыць каго-н. чаму-н.; выказваць, тлумачыць.
Вучачыся ў Менскім педагагічным тэхнікуме, Коласа мы сустракалі кожны дзень: Канстанцін Міхайлавіч выкладаў на старэйшых курсах методыку мовы. М.Лужанін.

Выкладваць. што.
1. Вымаючы што-н. адкуль-н., класці на віду.
Дзеці пільнымі вачанятамі сачылі, як Сашка выкладваў з чамадана свае цацкі. М.Даніленка.
2. Будаваць, узводзіць; абліцоўваць; высцілаць.
Брыгада выкладвала сцены, вяла цяслярскія і сталярныя работы. Т.Хадкевіч.
3. перан. Падрабязна выказваць, паведамляць.
Прыйшоў чалавек да Маслячка - калі ласка, заходзь у кабінет, як у сваю хату, выкладвай свае патрэбы, скаргі або просьбы. М.Пянкрат.

Паведаміць пра недакладнасьць